11. Хто такі Клім Смаляціч?


Клім Смаляціч нарадзіўся на пачатку XІІ стагоддзя ў Смаленску. У нашую гісторыю ён увайшоў як выдатны пісьменнік, філосаф і царкоўны дзеяч. Ёсць звесткі, што адукацыю Клім атрымаў у Канстанцінопалі. Пеўны час быў манахам Зарубскага манастыра, што пад Кіевам. У 1148 годзе пры падтрымцы князя Ізяслава заняў пасаду мітрапаліта (да 1155 года). Ён падтрымліваў ідэю моцнай Кіеўскай мітраполіі, незалежнай ад канстанцінопальскага патрыярха.

Са спадчыны Кліма да нашага часу дайшоў, на жаль, толькі адзін твор - "Пасланне прасвітару Хаме", які вызначаецца жывым, емацыянальным выкладаннем думак, насычаны прыпавесцямі, адметнымі каментарамі Бібліі.

Клім быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Ён выдатна ведаў антычную культуру, творы Гамера, Арыстоцеля, Платона, меў глыбокія веды ў багаслоўскай - грэцкай і рымскай - літаратуры. Летапісец назваў яго кніжнікам і філосафам, якіх не было дагэтуль у нашай зямлі.

Таленавіты пісьменнік і педагог, Клім стаў заснавальнікам целай літаратурнай школы. Сярод яго вучняў і паслядоўнікаў - выдатны красамоўца і мастак Аўрам Смаленскі, аўтар шматлікіх духоўных словаў і павучэнняў.

Аляксей Мельнікаў

[previous] [up] [next]

Гэта старонка зьяўляецца часткай
"Віртуальнага гіда па Беларусі" -
сумеснага праекта беларускіх студэнтаў і навукоўцаў з розных краін сьвету

© 1997 "ВГ"