Belarus Freedom Day Celebration by So Cal BAZA

У суботу 28-га сакавіка чальцы Паўднёва-Каліфарнійскі Гурток БАЗА святкавалі 91-шыя угодкі БНР і абвяшчэння беларускай незалежнасці. Сустрэча адбылася ва Украінскім Культурным Цэнтры на Мэлроўз Авэ. у Лос Анджэлесе (на здымку). Большасць прыйшла у вышываных беларускіх кашулях з чырвона-бела-чорнымі арнаментамі. Усяго было 11 чалавек, але з 3 генерацыяў беларусаў - ад 10 па 80 год. Святкаванне разпачалося пад лірычныя народныя песні у выкананні Валянціны Пархоменкі, потым перайшло у беларускія "Маршы і Песьні", калісьці выданыя Нашай Нівай у 1998. Адчыталі лісты Івонкі Сурвілы, Язэпа Арцюха, Аляксандра Мілінкевіча. Таксама перадалі віншаванні ад Вячкі Станкевіча, Адама Глобуса, Пітэра Касатага. Потым размаўлялі пра падзеі у Менску на апошнім тыдні - мітынг, выкраданні і збіццё 2 актывістаў у лесе пад Менскам, паляванне амонаўцаў за бел-чырвона-белымі балёнікамі, ланцуг беларусаў уздоўж цантральнага праспэкту. Абмяркавалі і падтрымалі ліст з пратэстам аб звальненні настаўніцы у Менску з-за таго, што яна разтлумачыла 15 гадовай дачцы палкоўніка МВД у Менску, што Дзень Волі святкуе гонар нацыі, а не "адмарозкі". Даслалі  у школы SOL u UK i Mensku,  а таксама ў амбасаду Вялікай Брытаніі у Беларусі. Прыгадалі, што хутка увосені "Свабодны Тэатр" будзе знаходзіцца тут у нас у Валенсіі. Чакаем іх з цікавасцю. Глядзелі вясёлы калядны Святы Вечар, які нам падаравалі Ганна і Лявон Вольскія у студзені, таксама паглядзелі гістарычны канцэрт Solidarni z Białorusią з Пляцу Крулеўскага у Варшаве - усіх вельмі узрушыла гэтая падзея. Накрылі сталы і частаваліся рознымі беларускім стравамі - ад вэндляніны да бліноў і квасу. Спадар Володымір - манаджэр Украінскага Культурнага Цэнтру у Лос Анджэлесе зрабіў добры тост з цытатай з Шаўчэнкі пра тое, што кожны павінны сам рабіць парадак у сваім доме. Вырашылі наступным разам рабіць пікнік на Купалле 21 чэрвеня у адзін з уікэндаў каля. Магчыма будзем святкаваць Купалле разам з мясцовымі украінцамі. Вярталіся дадому усе у святочным узнёслым настроі.

The Ukrainian Community Center has graciously opened its doors for So Cal BAZA Belarus Freedom Day celebration.


Back to So Cal BAZA page