Учора быў
заключны
трэці дзень
выступаў
Свабоднага
Тэатру у REDCAT
Тэатры
Дысней Хола.
Сярод іншай
публікі на
спэктакль
прыйшлі 16
мясцовых
паўдзённа-каліфарнійскіх
беларусаў -
большасць з
паўдзённа-каліфарнійскай
групы БАЗА.
Гісторыя
кахання
радзіны
Красоўскіх і
знікнення
гэтага
беларускага
бізнэсмэна,
падтрымаўшага
апазыцыю
рэжыму
Лукашенкі,
была
апаведзеная
вельмі
кранальна, на
інтымным,
пэрсанальным
узроўні.
Амаль кожны з
нас,
беларусаў,
пазнаў у
гісторыі
гераіні
самых сябе -
дзяцінства
без дзеда,
радзіна,
згвалтаваная
Сталіным у 30-я,
галеча 70-х і 80-х.
Хіба таму
было так
балюча
бачыць сцэны
гвалту, якія
адбыліся над
гэтай
радзінай, з
якой у
сяредзіне
пьесы кожны
ужо
атаясамніў
сябе. Гвалт,
тупы,
бязлічны, у
чорнай масцы
АМОНА, хадзіў
і нахабна
харкаў у
радзіну і у
цябе
памаранчовымі
коркамі. Я
сядзеў у
першым раду і
атрымаў
гэтую
памаранчовую
корку з
скрыўленага
роту
амонаўца у
твар. Усю
другю палову
пьесы сядзеў
з камком у
горле і
падазрона
бліскучымі
вачыма.
Прабрало.
Напрыканцы
акторка
зкамянелым
голасам
чытала радкі
далейшай
гісторыі
знікнення.
Потым ішлі
фота зніклых
людзей па
ўсім свеце,
гісторыя
ксяндза
Папялюшкі -
дзеяча
польскай
Салідарнасці,
скрадзенага
і забітага
сілавікамі у
сацыялістычнай
Польшчы.
Старэйшая
беларуска з
нашай групы
БАЗА -
Кацярына
Вінніцкая -
апавяла мне,
што
Папялюшка
меў
беларускія
карані.
Апошнімі
словамі ён
маліўся за
душы сваіх
забойцаў і
прасіў Бога
прасціць іх. У
канцы пьесы
заля устала і
авацыямі
выклікала
актораў
некалькі
разоў. Таня
Макаед
падаравала
акторке,
выконваўшай
ролю
Красоўскай (Ганна
Саламянская),
букет з
дзьвух
дзюжынаў
белых і адной
дзюжыны
чырвоных
розаў.
Мікалай
Халезін
застаўся
паразмаўляць
з беларусамі
БАЗА пасля
пьесы у кафэ
тэатру, ня
гледзячы на
тое, што яму
было ляцець у
Брусэль
гэтым жа
ранкам. Усе
беларусы
паўдзённа-каліфарнійскага
гуртка БАЗА
вельмі
удзячныя
трупе
Свабоднага
Тэатру за
ўзняцце
праблемы
зніклых у
Беларусі і
свеце на такі
высокі
эмацыянальны
і
пэрсанальны
узровень.
Нават і сёння
мы усе яшче
жывем пад
уражаннем
учорашняй
пьесы. Гэта
так цудоўна,
што
беларускія
пытанні,
нарэшце
ставяцца за
межамі
беларусі. Ды
так
прафесыянальна
і годна.
Дзякуй
Мікалаю, і
Наталлі, і
Лаўру і усёй
цудоўнай
акторскай
трупе
Свабоднага
Тэатру!
Прыязджайце
да нас з
новымі
праектамі!
Спадзяемся
на
кінастужку
наступным
разам - бо
гэта ж
Галівуд!
ПС. Даречы, цікавае
супадзенне.
Учора ж а 9-й
гадзіне
увечары у
даўнтаўн Лос
Анжэлеса (Club 740)
ішоў канцэрт
беларускай
групы Бі-2
Belarus Free Theatre performing "Discover Love" on October 3, 2009 in REDCAT theatre @ Disney Hall, downtown Los Angeles

So Cal BAZA group with Mikalaj Khalezin - director and founder of "Belarus Free Theatre"

Here's an account about this event from Los Angeles Times:
http://latimesblogs.latimes.